Амяла́, Аме́ла[4] (Viscum) — род паўпаразітных кустоў сямейства Santalaceae, раней уключаліся ў сямейства Амяловыя (Viscaceae). Растуць на галінах дрэў. Каля 70 відаў, галоўным чынам у трапічнай і субтрапічнай Афрыцы, некалькі — у трапічнай Азіі, на поўначы Аўстраліі, у Еўразіі. У Беларусі 2 віды: амяла белая (Viscum album) і амяла рыхлаватая (Viscum laxum). Лісце амялы можа здзяйсняць фотасінтэз, але расліна не мае сапраўдных каранёў і не можа атрымліваць ваду і мінеральныя рэчывы з глебы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Ягады амялы не маюць лятальнага апарату і распаўсюджваюцца з дапамогаю птушак — драздоў і амялушак (апошнія атрымалі сваю беларускую назву менавіта ад амялы). Насенне амялы наліпае на дзюбы птушак, якія харчуюцца ягадамі. Птушка спрабуе вызваліцца ад насення, аціраючы дзюбу аб кары дрэва. Насенне наліпае на дрэва і прарастае на ім.